7+3 парады, што рабiць у крызiс

для меня
09 сентября 20205 минут на прочтение

Паспяховыя людзi сталi такiмi ў тым лiку таму, што ўмеюць правiльна рэагаваць на крызiс. Мы сабралi сем парадаў ад прадпрымальнiкаў, якiя прайшлi праз крызiсы i сталі мацнейшымi. I яшчэ крыху дадалi ад сябе.

Саша Лiтвiн
Money, money, money

1. Глядзiце на грошы як на вынiк (наступства), а не галоўную мэту

“Грошы — гэта ўсяго толькі вынік. Я заўсёды кажу сваёй камандзе: не турбуйцеся аб прыбытковасці. Калі вы робіце сваю працу добра, прыбытак прыйдзе”. Бернар Арно, французскі бізнесмен-мільярдэр.

2. Iнвестуйце ў ваша развiццё

“Найлепшае ўкладанне, якое вы можаце зрабіць, — інвестыцыя ў вашы здольнасці. Усё, што вы робіце для развіцця ўласных уменняў або бізнесу, хутчэй за ўсё, будзе мець вынік”. Уорэн Бафет, прадпрымальнік, інвестар і філантроп.

3. Выкарыстоўвайце пройгрыш як магчымасць стаць лепшым

“Жыццё будзе наносіць жудасныя, несправядлівыя ўдары. Але гэта не мае значэння. Проста адны людзі падымаюцца, іншыя — не. І я думаю, што пазіцыя старажытнагрэчаскага філосафа Эпікцета — найлепшая ў падобнай сітуацыі. Ён лічыў, што кожнае няшчасце ў жыцці — гэта магчымасць сябе праявіць і нечаму навучыцца. Ваш абавязак — не апускацца ў шкадаванне да сябе, а перавесці ўдар у канструктыўнае рэчышча”. Чарльз Мангер, адвакат, эканаміст і інвестар, партнёр Уорэна Бафета.

4. Жывiце па сродках

“Пазбягайце раскошы нават у самыя лепшыя часы. Гэта гарантыя стабільнасці ў вельмі складаныя перыяды жыцця”. Карлас Слім, прадрымальнік і найбагацейшы чалавек планеты ў 2010-2013 гадах.

5. Вырашыцеся на пераезд з горада, калi думалi пра гэта

“Дзякуючы пандэмі, многія кампаніі зразумелі, што супрацоўнікі могуць паспяхова працаваць з дому. Гэта не значыць, што офісы зачыняцца цалкам. Проста іх стане менш, і людзі не будуць ездзіць туды кожны дзень. А значыць, што многія пачнуць пераязджаць з гарадоў у сельскую мясцовасць”. Насiм Талеб, эканаміст, трэйдар.

6. Рызыкнiце нарэшце, i пачнiце сваю справу

“Калі ў чалавека ёсць мазгі, ён не мае маральнага права працаваць не на сябе і аддаваць свой час і вынікі сваіх дасягненняў працадаўцы. Самая вялікая рызыка — не рызыкаваць. У свеце, які змяняецца вельмі хутка, адзіная стратэгія, якая гарантавана пацерпіць няўдачу, — гэта не рызыкаваць”. Марк Цукерберг, заснавальнік Facebook.

7. Асаблiва ўважлiва лiчыце грошы, калi вы прадпрымальнiк

“Не дазваляйце запазычанасці расці хутчэй за даход, інакш прыйдзе час, калі даўгавая нагрузка стане непасільнай і загубіць ваш бізнес. Размяркоўвайце крэдытныя грошы эфектыўна. Бярыце крэдыт толькі ў тым выпадку, калі ён гарантавана прынясе больш даходу, чым працэнтная стаўка. Павышайце ўзровень прадуктыўнасці, таму што менавіта ён у доўгатэрміновай перспектыве вызначае паспяховасць праекта і яго рост”. Рэй Далiа, фінансіст і інвестар. 
I яшчэ некалькi парадаў ад нас:
Трэцяя пральная машына, як і чацвёртая мікрахвалеўка, проста замарозяць вашы грошы. Хутчэй за ўсё, вы не скарыстаецеся гэтай тэхнікай, а ўжо праз паўгода-год прадасце і згубіце грошы праз новы курс. Усё ж такі на двары не савецкія часы, і жудаснага дэфіцыту чакаць не даводзіцца.

Але калі абнаўленне тэхнікі або мэблі наспела, то цяпер — самы час аформіць растэрміноўку ў беларускіх рублях. Ёсць верагоднасць, што ў USD гэтая сума ў бліжэйшы час паменшыцца. І калі ваша зарплата нейкім чынам індэксуецца з улікам курсу валют, растэрміноўка з фіксаванай сумай плацяжу ў BYN будзе выгаднай.
Размова не столькі пра сумяшчэнне і кругласутачную працу, колькі пра адаптацыю да новых умоў, партнёрства і гнуткасць. Напрыклад, вы будуеце каркасныя дамы. Фабрыка праіндэксавала цэны, і перадаплаты ад кліентаў ужо не хапае на закупку матэрыялаў: ваша эканоміка не сыходзіцца. Як быць?

Можна кампенсаваць розніцу са сваіх грошай і пазбавіцца фінансавай падушкі і перспектыў. Можна павесіць розніцу на кліентаў, але застацца без іх ды з дрэннай рэпутацыяй. Аптымальны варыянт — у кампрамісе. Кліентам можна даць растэрміноўку плацяжоў, з пастаўшчыкамі таксама можна дамовіцца на растэрміноўку і фіксацыю закупачнага кошту ў рублях хаця б на нейкі час.

Калі вы працуеце па-найме, зарплата не індэксуецца, а нацыянальная валюта слабее, з часам справы могуць пайсці туга. Яшчэ ўчора вы зараблялі запаветныя 500 долараў, сёння — 400, а заўтра — 300. І хоць у рублях сума не зменіцца, пакупная здольнасць гэтых грошай, хутчэй за ўсё, зменшыцца, бо за курсамі валют падцягнуцца цэннікі, і той сумы, якой хапала на месяц+, можа не хапіць на два тыдні.

У такі час важна ўмець не толькі эканоміць, але і больш зарабляць. Пагаварыце з кіраўніцтвам аб павелічэнні зарплаты — абавязкова ў кантэксце дадатковай карысці, якую вы можаце прынесці. Толькі за прыгожыя вочы, як правіла, больш не плацяць, таму прапануйце самі, што яшчэ можаце рабіць для кампаніі. Так, каб больш зарабіць, давядзецца больш папрацаваць — гэта нармальна.
Многія паспяховыя кампаніі пачыналіся як пабочныя праекты ў вольны ад асноўнай работы час. Можа быць, у вас ёсць хобі, на якім можна зарабляць? Пячэце торты? Рэстаўруеце аўтамабілі? Фатаграфуеце? Смялей!