Top.Mail.Ru

Што адбываецца ў нашым мозгу, калi мы думаем пра грошы

be Smart
25 Августа 20203 минуты на прочтение

Грошы, грошы, грошы — здаецца, iх столькі ў нашым свеце, што хопiць усiм. Патрэбна проста ўзяць і зарабiць. Мне стала цiкава, чаму мы настолькi апантаныя грашыма i чаму атрымоўваем такое задавальненне, калi iх становіцца значна больш, чым было год, месяц альбо дзень таму.

Жэня Ахоцiна
Цiкавiцца псiхалогiяй i любiць грошы
Яшчэ ў сярэдзiне 2000-х з дапамогай нейрабiялогii вучоныя пачалi вывучаць уплыў грошай на нас — напрыклад, выкарыстоўвалi апараты МРТ для назiрання за актыўнасцю розных аддзелаў галаўнога мозга. І вось што яны даведалiся:
Калi думаем пра грошы, актывiзуецца прылеглае ядро мозга, якое ўдзельнiчае ў сiстэме ўзнагароджвання i задавальнення. У адным даследаваннi вучоныя прасканавалi мозг 12 чалавек, калi яны гулялi на грошы. Уся група адчувала павышаную нервовую актыўнасць. Калi вучоныя параўналi здымкi мозга даследуемых людзей i какаiнавых наркаманаў, то атрымалася, што здымкi выглядаюць амаль аднолькава.
Даследаваннi Стэнфардскай вышэйшай школы бiзнэсу паказалi, чаму некаторыя iнвестары прымаюць нерацыянальныя фiнансавыя рашэннi. Людзi, у якiх на момант прыняцця рашэння павышаная стымуляцыя прылеглага ядра, выбiраюць больш рызыковыя каштоўныя паперы. Напрыклад, купляюць акцыi. Тыя людзi, у якiх гэта частка мозга знаходзiцца ў спакойным стане, выбiраюць аблiгацыi.
Калi iдзе гаворка пра падзел грошай, актывiзуецца дорсалатэральная кара, адказная за самасвядомасць, разважаннi i прыняцце цяжкiх рашэнняў. Калi чалавеку прапануюць нешта несправядлiвае ў дачыненнi да грошай, гэта актывiзуе пярэднюю частку мозга — эмацыйны востраў — адказны за пачуццё голаду, болю і неспакою. Таму, калi адбываюцца фiнансавыя няўдачы, можа быць вельмi балюча ў псiхалагiчным i нават фiзiчным сэнсе.
Яны нават могуць паўплываць на наш характар i асобу цалкам. Даследаваннi дэманструюць, што ў багатых людзей менш спачування, чым у малазабяспечаных. Унiверсiтэт Берклi даведаўся, што нават несапраўдныя грошы могуць прымусiць людзей ставiць сябе вышэй за iншых. Так, напрыклад, калi два студэнты гулялi ў “Манаполiю”, той, у якога гульнявых грошай было больш, спачатку адчуваў дыскамфорт, затое потым пачынаў дзейнiчаць агрэсiўна, патрабуючы больш i нават насмiхаючыся над удзельнiкам з меншай колькасцю грошай.