Дзе ў Мінску бясплатна ўзяць кнігі Муракамі і Вонегута

для возможностей
30 марта 20214 минуты на прочтение
Now падрыхтаваў невялікі гайд, які дапаможа знайсці бясплатныя кнігі ў Мінску і падкажа, як дзяліцца ўжо прачытанымі з iншымi. 
Жэня Aхоцiна
Вельмі шмат чытае і паўсюль шукае кнігі
Букроссінг — міжнародны рух па бясплатным абмене кнігамі. Рух досыць малады, у сакавіку яму споўнілася ўсяго 20 гадоў. 

Iдэя нарадзілася ў Рона Хорнбакера ў сакавіку 2001-га, i ўжо 17 красавіка ён запусціў сайт bookcrossing.com, які стаў папулярны па ўсім свеце. Гэта было настолькi інавацыйна, што ў 2004 годзе знакаміты кароткі слоўнік Оксфарда зафіксаваў на сваіх старонках слова «буккросінг». 
Сёння на сайце bookcrossing.com зарэгістраваныя амаль два мільёны буккросераў і больш за 13 мільёнаў кніг, якія вандруюць па ўсім свеце. Для параўнання — у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі цяпер захоўваецца прыблізна 10 мільёнаў выданняў. Толькi ўявіце — па свеце гуляе цэлая нацыянальная бібліятэка!

Ці існуе буккросінг у Мінску і дзе можна ўзяць кнігі?

Буккросінг у Мінску ёсць. І вы таксама можаце стаць буккросерам і чытаць кнігі бясплатна ці аддаваць ужо непатрэбныя вам. 

Ёсць два варыянты ўдзелу. 
  • Праз сайт. Ёсць міжнародны і яго беларускі аналаг
Вы рэгіструецеся на сайце bookcrossing.com. Калі хочаце ўзяць кнігу, то пераходзіце ў раздзел «Кнігі і людзі» → «На паляванне» → Belarus, Minsk. 

На жаль, у нас не так шмат афіцыйных буккросінгавых кропак: гэта Нацыянальная бібліятэка, некаторыя факультэты БДУ і БДУІР. Насупраць кожнай кропкі пазначаная колькасць кніг, якія былі «выпушчаныя» ў апошнія некалькі дзён. Выбар невялікі, але можна знайсці добрую літаратуру, напрыклад, «Вялікага Гэтсбі» Фіцджэральда ці «Над Нёманам» Элізы Ажэшка. Яшчэ можна шукаць кнігі па назве. Магчыма, вам пашанцуе, і на паліцы знойдзецца тое, што вам патрэбна.
Можна дадаць на сайт i сваю кнігу пад асабістым ID, каб яна падарожнічала па ўсім свеце. І гэта падобна да сапраўднага дэтэктыва — ніхто не ведае, дзе яна апынецца і хто яе знойдзе. 

Для гэтага зарэгіструйце кнігу i атрымайце ўнікальны нумар BookCrossing ID (BCID). Прамаркіруйце яе з дапамогай гэтага нумару: спампуйце бясплатна этыкеткі на сайце ці стварыце налепкі са сваім дызайнам і на сваёй мове.

Пасля таго як кніга пазначаная, трэба пакінуць яе ў адной з кропак буккросінгу. Далей вы можаце назіраць за падарожжамі кнігі па Мінску ці нават па ўсёй планеце.

Ёсць яшчэ адзiн беларускі сайт — bookcrossing.by. Тут адзначаныя паліцы па ўсёй Беларусі i багаты выбар твораў на паперы. Гэты варыянт больш лакальны і зручны для нас. 
Цяпер на сайце больш за 3500 кніг. Можна знайсци Муракамі, Рэмарка, Шамякіна, Кінга, Маякоўскага. Правілы карыстання такія ж: для рэгістрацыі спатрэбіцца ўліковы запіс у Facebook ці «ВКонтакте».
  • Просты кніжны шлях — без сайта і рэгістрацый 
Гэты варыянт можна назваць свабоднай версіяй буккросінгу. Тут не патрэбныя рэгістрацыі і налепкі з ID. Проста бярэш і прыносіш кнігі на паліцы. Усё па сумленні. 

Як гэта працуе?

У Мінску ёсць некалькі кропак (кавярні, музеі, выставы, дзяржаўныя ўстановы), дзе стаяць паліцы з кнігамі, якія можна браць проста так. Гэта ініцыятывы арганізацый. 

Патрэбныя вам творы вы бераце без картак, рэгістрацый і на любы час. Галоўнае потым вярнуць iх. А яшчэ лепей, калі вы плюс адну сваю прынясеце. 

Дзе шукаць такiя месцы?

Проста ў сваім смартфоне. «Зелёная карта» — экалагічная мабільная праграма, дзе адзначаныя кніжныя кропкі. Iх больш за сто па ўсёй Беларусі: ад Мінска да маленькіх райцэнтраў. Пераходзьце ў раздзел Zero Waste — Буккросінг. 
Але на гэтай карце пазначаныя не ўсе кропкі. Ёсць яшчэ некалькі: 
  • Гістарычны музей (вул. Карла Маркса, 12)
  • Прастора «Кніжная шафа» на Грушаўцы (пр. Дзяржынскага, 9)
  • Прастора К-21 (вул. Кальварыйская, 21)
  • Мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
  • Літаратурны музей і яго філіялы (вул. Янкі Купалы, 4)
  • Музей ВАВ (пр. Пераможцаў, 8) 
  • Маладзёжны бізнэс-інкубатар (вул. Чапаева, 3, другі паверх)

А як наконт Instagram?

I тут ёсць буккросiнг. Па хэштэгу #буккроссингминск ці на старонцы @bookkrossing.minsk людзі прапаноўваюць кнігі для абмену. Можна здабыць цэлую серыю кніг пра Гары Потэра ці новыя выданні нон-фікшн.

Буккросінг — гэта экалагічная добрая ініцыятыва. Паразважайце самі: прачытаўшы кнігу, можна падарыць ёй новае жыццё і перадаць гісторыі з яе старонак па ўсім свеце. А зусім хутка Альфа таксама далучыцца да гэтага руху, і вы зможаце браць кнігі з нашай уласнай паліцы для буккросінгу. Так што сачыце i далучайцеся. 
Фота вокладкі: Marco Pigossi

Режим работы в праздничные дни


Для физических лиц

Для юридических лиц